Г
І М Н
На самым ускрайку вёскі
Пачуеш наш смех вясёлы,
Пабачыш нашы бярозкі,
Тут – наша школа.
Яе заўжды вылучалі
Творчыя планы, знаходкі.
Людзьмі вялікімі сталі
Тут нашы продкі.
Прыпеў:
Нібы ў пітомніку гадаванцы,
Нібы хвалі імклівай ракі,
Найлепшай школы мы выхаванцы,
Грыцэвіцкай школы мы выпускнікі.
Ты нам і сябра першы,
Ты і суддзя нам строгі.
Табе падарунак найлепшы –
Нашы дарогі.
З тваёй дапамогай рашаем
Жыццёвых шляхоў задачы.
Табе мы – усе прысвячаем
Нашы ўдачы. Прыпеў.
І шляхам мы пройдзем новым,
І ўсе разгадаем загадкі.
Успомняць і нас добрым словам
Нашы нашчадкі.
Школа – натхнення крыніца,-
Будзь нам матуляй любімай,
Каб намі змагла ганарыцца
Наша Радзіма. Прыпеў.
|